Вольга Гапоненка, Анфіса Ляднева
«Капцюг Валянцiн Афанасьевiч»
Капцюг Валянцін Афанасьевіч (9.10.1931, п. Юхнаў Калужской вобл. — 10.08.1997, Новасібірск), хімік-арганік. Акадэмік Расійскай АН (1979), член Нацыянальнай АН Беларусі (1995), акадэмій навук Балгарыі, Індыі, Манголіі. Прэзідэнт Міжнароднага саюза па тэарэтычнай і прыкладной хіміі (1989–1991). Доктар хімічных навук (1965), прафесар (1969).
У Валянціна Капцюга — беларускае паходжанне па бацькоўскай лініі. Бацькі працавалі сувязістамі. Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Д. Мендзялеева (1954) і быў пакінуты там у аспірантуры. В 1959 г. працаваў у Інстытуце арганічнай хіміі Сібірскага аддзялення АН СССР у Новасібірску навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, загадчыкам аддзела, а з 1987 г. быў дырэктарам гэтага інстытута. Адначасова займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1966 г. быў абраны прафесарам, у 1978–1980 гг. - рэктар Новасібірскага універсітэта. У 1980–1989 гг. Валянцін Капцюг — віцэ-прэзідэнт АН СССР і старшыня Прэзідыума Сібірскага аддзялення АН СССР.
Навуковыя даследаванні Валянцін Капцюг праводзіў у галіне фізіка-арганічнай хіміі. Выканаў фундаментальныя даследаванні па вывучэнню механізмаў рэакцый араматычных злучэнняў і малекулярных перагруповак з удзелам карбоніевых іонаў. Адкрыў шэраг рэакцый ізаметрызацыі, устанавіў механізмы і колькасныя заканамернасці перамяшчэння замяшчальнікаў у араматычных ядрах. Вывучаў будову і рэакцыйную здольнасць арэонавых іонаў і іх аналагаў. Валянцін Капцюг з'яўляецца адным з ініцыятараў выкарыстання ЭВМ для рашэння задач арганічнай хіміі. Стварыў камп'ютэрызаваныя базы дадзеных па малекулярнай спектраскапіі арганічных злучэнняў. Распрацаваў шляхі практычнага выкарыстання розных тыпаў арганічных злучэнняў (у т. л. інгібітараў тэрмааксіяльнай дыструкцыі палімераў, якія паляпшаюць уласцівасці нафты, загартоўваючых асяроддзяў, памяншаючых дэфармацыю танкасценных дэталяў). Апошнія гады актыўна вывучаў праблему ўздзеяння хімічных рэчываў і радыенуклідаў на навакольнае асяроддзе і чалавека.
В. Капцюг з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам Навуковага камітэта па праблемах навакольнага асяроддзя Міжнароднага савета навуковых сувязей, членам Кансультацыйнага савета вышэйшага ўзроўню па ўстойліваму развіццю пры Генеральным сакратары ААН. Значную ўвагу ўдзяляў падрыхтоўцы навуковых кадраў. У 1987–1990 гг. працаваў рэктарам Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта, доўгі час загадваў там кафедрай арганічнай хіміі. Сярод яго вучняў шмат вядомых дактароў і кандыдатаў навук. За навуковую, педагагічную і грамадскую дзейнасць атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы (1986), Ленінскую прэмію (1990), Міжнародную прэмію імя А. П. Карпінскага, узнагароджаны многімі ордэнамі СССР. У 1998 г. устаноўлена прэмія імя акадэміка В. А. Капцюга, якая прысуждаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук. Імя вучонага носіць праспект у Новасібірску.
Гапоненка B. Капцюг Валянцiн / Вольга Гапоненка, Анфіса Ляднева // Кантакты и дыялоги. — 1998. — N 10–11. — С. 26–27. |
630090 Новосибирск, пр. Академика Лаврентьева, 6
Тел.: +7 383 373-40-13 • e-mail: branch@gpntbsib.ru © 1997-2021 Отделение ГПНТБ СО РАН |
Документ изменен: Wed Dec 29 16:27:32 2021 Размер: 15,615 bytes Посещение N 2700 с 08.06.2011 |
|