У кнізе сабраны унікальны матэрыял пра народнае мастацкае ткацтва і вышыўку. Праз даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі вобразна і рознабакова раскрываецца паэтычная душа беларускага народа, яго бачанне прыроды і яе ўзаемасувязі з чалавекам і яго жыццём. Выданне багата ілюстравана (каля 600 чорна-белых і каляровых фотаздымкаў і малюнкаў). Разлічана на супрацоўнікаў музеяў, мастацвазнаўцаў, этнографаў, гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў.
|